Ездзіў з правамі... нябожчыка. 21.by

Ездзіў з правамі... нябожчыка

11.11.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На 89-м кіламетры аўтадарогі Віцебск—Гомель—мяжа Украіны паблізу вёскі Вароны Віцебскага раёна супрацоўнікі ДАІ спынілі аўто, і звычайная працэдура праверкі дакументаў скончылася нечакана. Высветлілася, што кіроўца ездзіў па чужых правах... Больш за тое — па дакументах нябожчыка.

Валерый (назавём так кіроўцу — А.П.), які мае вышэйшую адукацыю і вельмі дастойную работу, ужо будучы пазбаўленым права кіравання транспартным сродкам з-за язды "пад мухай", не мог расстацца са сваім аўто. Спрабаваў разок-другі пракаціцца без правоў. Каб, напэўна, навыкі ваджэння не згубіць: атрымаць запаветнае вадзіцельскае пасведчанне ў яго ўсё не атрымлівалася.

А некалькі гадоў таму яго прыяцель па незразумелых прычынах перадаў яму сваё пасведчанне кіроўцы. Праз некаторы час прыяцель памёр, але дакументы Валерый вяртаць яго сваякам не збіраўся. Маўляў, паклаў у шафу і забыўся пра іх існаванне. Толькі вось пры чарговай паездцы на сваім аўто ён, на "ўсялякі пажарны" выпадак, прыхапіў тыя "забытыя" дакументы.

Чарговая паездка не прадвяшчала нічога крымінальнага: сядзеў ён за рулём упэўнена, быў цвярозы. Але з чужым вадзіцельскім пасведчаннем, што, верагодна, яго не бянтэжыла. А тут якраз на дарозе з'явіліся супрацоўнікі ДАІ, якія прапанавалі кіроўцу спыніцца і прад'явіць дакументы. Валерый не разгубіўся, адразу ж прад'явіў, як ні ў чым не бывала, пасведчанне кіроўцы (на імя свайго таварыша — нябожчыка) і іншыя дакументы. У сувязі з тым, што яны з сябрам, які памёр, знешне трохі падобныя, у супрацоўнікаў ДАІ адразу пытанняў не ўзнікла, пакуль не праверылі звесткі па базе...

І як вынік — лава падсудных. Як паведаміла "Звяздзе" памочнік пракурора Віцебскага раёна Наталля Сеўрукова, суд Віцебскага раёна за выкарыстанне заведама фальшывага дакумента вызначыў пакаранне — штраф у памеры 60 базавых велічынь. А гэта 2,1 мільёна рублёў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паблізу вёскі Вароны Віцебскага раёна супрацоўнікі ДАІ спынілі аўто, і звычайная працэдура праверкі дакументаў скончылася нечакана. Высветлілася, што кіроўца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика