Злодзей заснуў... на месцы злачынства
12.11.2011
—
ЧП
|
А дакладней, у вясковай краме ў Смаргонскім раёне, куды ён забраўся вечарам, разабраўшы цагляную муроўку сцяны. Прадукты выкідваліся на вуліцу праз разбітае акно, аднак у нейкі момант злодзей вырашыў... павячэраць. А паколькі хапала і ежы, і спіртнога, дык так набраўся, што тут жа, на месцы злачынства, і заснуў. Аператыўнікі, якія прыехалі раніцай па званку прадаўшчыцы, выявілі зламысніка ў складской шафе, дзе яго тут жа выдаў моцны храп. Заведзена крымінальная справа, прычым высветлілася, што ў свае 20 гадоў хлопец ужо быў судзімы за аналагічнае злачынства. Барыс ПРАКОПЧЫК. Хто не рызыкуе? Любоў да гульні ў казіно звяла ў Гомелі двух грамадзян Расіі і аднаго — Лівана. Але ж на той жа глебе яны і пасварыліся. Вядома, што жыхары Ніжняга Ноўгарада пад пагрозай нажа завалодалі пашпартам іншаземнага былога студэнта адной з гомельскіх ВНУ, дзвюма сім-картамі і 1 млн 600 тысячамі беларускіх рублёў. Мужчын, раней асуджаных за рабаванне і спробу забойства, затрымалі. Канфіскавана і частка выкрадзенага. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А дакладней, у вясковай краме ў Смаргонскім раёне, куды ён забраўся вечарам, разабраўшы цагляную муроўку сцяны. Прадукты выкідваліся на вуліцу праз разбітае акно,... |
|