Асцярожна – пешаход!
23.11.2011
—
ЧП
|
Рэспубліканская прафілактычная акцыя "Асцярожна – пешаход!" праходзіць ад 21 па 30 лістапада. Акцыя накіраваная на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў. На працягу дэкады супрацоўнікі ДАІ будуць праводзіць тлумачальную работу сярод насельніцтва: аб правілах паводзінаў на дарозе, а таксама аб неабходнасці паведамляць у міліцыю аб тым, што на праезнай частцы ці каля яе знаходзяцца нецвярозыя пешаходы. На дарогах, што пралягаюць праз населеныя пункты, узмоцнены кантроль за паводзінамі пешаходаў і вадзіцеляў, у тым ліку за выкарыстаннем святлоадбівальных элементаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржаўтаінспекцыі Гродзенскай вобласці. Святлана ЦІШКО.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспубліканская прафілактычная акцыя "Асцярожна – пешаход!" праходзіць ад 21 па 30 лістапада. |
|