Начная паездка ў краму. 21.by

Начная паездка ў краму

27.12.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Бабруйску 26 снежня, пяццю хвілінамі пазней поўначы, 36-гадовы гараджанін на аўтамабілі "Фальксваген Пасат" на вуліцы Арлоўскага не выбраў бяспечную хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і ўехаў... у будынак крамы. Вадзіцель і тры яго пасажыры атрымалі траўмы рознай ступені цяжару.

Увогуле за святочныя выхадныя дні на дарогах Магілёўскай вобласці адбыліся ДТЗ, у якіх два чалавекі загінулі і яшчэ некалькі атрымалі траўмы. Як паведаміла Магілёўская ДАІ, 25 снежня ўвечары ў Кіраўскім раёне 21-гадовы вадзіцель на "Аўдзі-6" паблізу вёскі Букіна пайшоў на абгон "МАЗа" і наехаў на 89-гадовую жанчыну, якая пераходзіла ў той момант дарогу. Бабулю ад удару выкінула на прычэп "МАЗа", і яна памерла на месцы.

У Шклоўскім раёне ўвечары 24 снежня аўтамабіль збіў пешахода. У вёсцы Новыя Чамаданы "Форд Эскорт" наехаў на мужчыну, які стаяў ля краю дарогі, і яго з траўмамі даставілі ў раённую бальніцу. А за рулём аўтамабіля знаходзіўся, як высветлілася, 23-гадовы шкловец, які быў раней пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання.

Ілона Іванова.

 

"Змена" цаною ў жыццё У бытоўцы ПМК-26 "Палессежылбуда", якая знаходзілася ў паўночным мікрараёне Брэста, ноччу ўспыхнуў пажар.

Дым убачыў вартаўнік, ён выклікаў МНС. Пасля таго, як выратавальнікі ўтаймавалі полымя, былі знойдзены абгарэлыя целы двух рабочых. Пазней высветлілася, што будаўнікі, аднаму з якіх крыху за 20, другому — трохі за 30, напярэдадні атрымалі зарплату, прыхапілі пасля работы спіртное і накіраваліся ў бытавы вагончык. Дома яны папярэдзілі, што застаюцца на "начную змену". Далейшыя дэталі інцыдэнту высвятляе следства. У абаіх засталіся малыя дзеці. Заведзена крымінальная справа.

Яна СВЕТАВА.

  Грошы ў акно

Калінкавіцкі індывідуальны прадпрымальнік яшчэ ўвосень паабяцаў двум жыхарам Мазыра, што ўстановіць ім новыя вокны ПВХ. Прайшло некалькі месяцаў, і грамадзяне зразумелі, што махляр з грашыма знік. Яны напісалі заяву ў міліцыю. Па той жа схеме "працаваў" яшчэ адзін ашуканец-прадпрымальнік, і зноў з Калінкавіч, які заключыў з аднымі дамову на вокны, з другімі  — на мэблю. Узяў каля Br3 млн і адбыў у невядомым напрамку. У прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама расказалі і пра двух прыватных прадпрымальнікаў з Гомеля, якія "развялі" грамадзян аналагічным чынам.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Бабруйску 26 снежня, пяццю хвілінамі пазней поўначы, 36-гадовы гараджанін на аўтамабілі "Фальксваген Пасат" на вуліцы Арлоўскага не выбраў бяспечную хуткасць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика