Пажарны выцягнуў падлетка з палонкі
04.01.2012
—
ЧП
|
У аўторак, 27 снежня, старшыня ўнутранай службы Уладзіслаў Кузьміцкі выцягнуў з цэнтральнага вадаёма вёскі Кемелішкі падлетка. Быў пачатак дзевятай гадзіны раніцы, вадзіцель пажарна-аварыйнага паста №13 у вёсцы Кемелішкі ехаў на машыне на службу. Спыніўся каля вадаёма, каб пагаварыць са знаёмым і ўбачыў, што ў палонцы тоне чалавек. Пакуль субяседнік бегаў за вяроўкай і лесвіцай, Уладзіслаў скінуў куртку і, прабіваючы лёд, пайшоў ратаваць чалавека. Адлегласць да яго была каля 30 метраў, а таўшчыня лёду − каля двух сантыметраў. Уладзіслаў схапіў хлопчыка, які тануў, за адзенне і пацягнуў за сабой. Пацярпелым аказаўся 13-гадовы Дзмітры Лукша, жыхар вёскі Кемелішкі. Міліцыянер ухутаў хлопчыка ў сваё адзенне, завёў да сябе дадому праз дарогу. Там аказаў яму першую дапамогу, а потым адвёз бацькам. Пра гэты выпадак кіраўніцтва райаддзела па надзвычайных сітуацыях даведалася ад жыхароў вёскі. З-за сваёй сціпласці Уладзіслаў Кузьміцкі нікому не расказаў пра выпадак. Ён і цяпер лічыць, што не зрабіў нічога асаблівага і на яго месцы так павёў бы сябе кожны. Эдуард МАЛЫШКА, інспектар групы прапаганды і навучання РАНС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак, 27 снежня, старшыня ўнутранай службы Уладзіслаў Кузьміцкі выцягнуў з цэнтральнага вадаёма вёскі Кемелішкі падлетка.
|
|