У Валожынскім раёне ўзрос траўматызм на вытворчасці
18.01.2012
—
ЧП
|
У чатырох раёнах вобласці, сярод якіх і Валожынскі, у 2011 годзе на вытворчасці траўмавалася больш людзей, чым за папярэдні год. Пра гэта паведамляе Рост вытворчага траўматызму назіраецца ў Валожынскім, Дзяржынскім, Клецкім, Уздзенскім раёнах. У арганізацыях Мядзельскага раёна не дапусцілі ніводнага выпадку. У Мінскай вобласці за 2011 год загінулі 30 і цяжка траўмаваны 131 работнік. У параўнанні з 2010 годам колькасць загінулых зменшылася на 20 выпадкаў. Асноўнымі прычынамі траўматызму сталі парушэнні пацярпелымі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы, алкагольнае, наркатычнае ці таксічнае ап'яненне, іншае. Дзесяць загінулых і 18 цяжка траўмаваных былі нецвярозымі. Падрыхтавала Святлана ЦІШКО.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чатырох раёнах вобласці, сярод якіх і Валожынскі, у 2011 годзе на вытворчасці траўмавалася больш людзей, чым за папярэдні год.
|
|