У Ашмянах наладзілі пагоню за нецвярозым вадзіцелем. 21.by

У Ашмянах наладзілі пагоню за нецвярозым вадзіцелем

24.01.2012 14:28 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Ашмянах наладзілі пагоню за нецвярозым вадзіцелем


У ноч на нядзелю, 22 студзеня, нецвярозы вадзіцель "Фальксвагена" спрабаваў уцячы ад супрацоўнікаў спецпадраздзялення "Дэльта". Але яго затрымалі.

Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі Гродна і Гродзенскай вобласці, 21-гадовы жыхар Ашмянаў, вадзіцель адной з дарожных арганізацый райцэнтра, адпачываў у рэстаране. Затым вырашыў з'ездзіць да сваёй дзяўчыны. Сеў у свой "Фальксваген" і паехаў, але яго заўважылі супрацоўнікі ДАІ. Далей падзеі разгортваліся, як у кіно: вадзіцель неаднаразова ігнараваў патрабаванні спыніцца, яго даганялі. Машына заехала ў тупік, пасля чаго вадзіцель усё роўна спрабаваў уцячы. Яго затрымалі.

Утрыманне алкаголю ў выдыхаемым ім паветры, паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі Гродзенскай вобласці, склала 1 праміле. Дыягназ "алкагольнае ап'яненне" ставіцца ўжо пры 0,31 праміле. 

Відэа Дзяржаўтаінспекцыі Гродна і Гродзенскай вобласці

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ноч на нядзелю, 22 студзеня, нецвярозы вадзіцель "Фольксвагена" спрабаваў уцячы ад супрацоўнікаў спецпадраздзялення "Дэльта". Але яго затрымалі. Паводле...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика