Мінлясгас правядзе экстраннае пасяджэнне калегіі ў сувязі з забойствамі зубраў на Валожыншчыне. 21.by

Мінлясгас правядзе экстраннае пасяджэнне калегіі ў сувязі з забойствамі зубраў на Валожыншчыне

07.02.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі 7 лютага адбудзецца экстраннае пасяджэнне калегіі па разглядзе фактаў парушэння правілаў палявання, паведамляе сайт http://nn.by са спасылкай на прэс-службу ведамства.

 

Па выніках пасяджэння павінны быць прыняты рашэнні па ўзмацненні кантролю за выкананнем правілаў.

Прычынай для экстраннага склікання калегіі стаў апошні выпадак браканьерства ў Валожынскім раёне. Факт забойства трох зубраў быў выяўлены 3 лютага супрацоўнікамі Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце і рэйдавай групай дзяржаўнай лясной аховы Валожынскага доследнага лясгасу.

5 лютага месца браканьерства наведала камісія Мінлясгаса на чале з міністрам Міхаілам Амельяновічам. «На наступны дзень у дачыненні да кіраўніцтва Валожынскага лясгаса і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, якія адказваюць за кантроль паляўнічагаспадарчай дзейнасці, прынятыя кадравыя рашэнні. Яны адхіленыя ад пасад за «незабеспячэнне кантролю за выкананнем правілаў палявання на даверанай ім тэрыторыі ляснога фонду», — паведамляе прэс-служба міністэрства.

«На калегіі перад паляўнічымі гаспадаркамі будуць пастаўлены жорсткія патрабаванні па ўзмацненні кантролю за выкананнем правілаў палявання, прыцягненні да строгай адказнасці службовых асоб, якія не забяспечваюць кантроль за выкананнем заканадаўства на паляванні, у тым ліку з разглядам кадравых пытанняў у выпадку выяўлення грубейшых парушэнняў у паляўнічых гаспадарках», — гаворыцца ў паведамленні.

Удзел у пасяджэнні калегіі, якая пачнецца ў 15.00, возьмуць усе кіраўнікі лесагаспадарчых устаноў Мінлясгаса, гендырэктары, галоўныя ляснічыя і галоўныя паляўніцтвазнаўцы абласных дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб’яднанняў, прадстаўнікі Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, а таксама іншых зацікаўленых арганізацый і ведамстваў.

Як паведамлялася, у канцы студзеня ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці быў зафіксаваны яшчэ адзін выпадак браканьерства — там былі забітыя два зубры, у тым ліку самка з эмбрыёнам.
http://nn.by/?c=ar&i=67932

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі 7 лютага адбудзецца экстраннае пасяджэнне калегіі па разглядзе фактаў парушэння правілаў палявання, паведамляе сайт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика