Спроба разабрацца без ДАІ можа скончыцца крымінальнай справай. 21.by

Спроба разабрацца без ДАІ можа скончыцца крымінальнай справай

09.02.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведамілі ў АДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы.

У дарожнай міліцыі патлумачылі, што ўвечары 7 лютага на вуліцы Адзінцова легкавы аўтамабіль збіў дзесяцігадовую дзяўчынку. Жанчына, якая сядзела за рулём легкавушкі, вырашыла адвезці пацярпелую да бацькоў. Пасля разам з маці дзяўчынкі яны накіраваліся ў медустанову, дзе высветлілася, што ў дзіцяці не лёгкае раненне, а пералом сцягна. Пасля гэтага былі выкліканы супрацоўнікі ДАІ.

Сама дзяўчынка і сведка здарэння кажуць, што пацярпелая ішла па пешаходным пераходзе. Кіроўца ж упэўнівае, што дзіця перасякала дарогу ў неналежным месцы, размаўляючы па сотавым. "Разабрацца ў сітуацыі было б намнога прасцей, калі б кіроўца не пакінула месца ДТЗ, няхай і разам з пацярпелай, а адразу патэлефанавала ў хуткую і ДАІ", — адзначылі ў дарожнай міліцыі. Спробы разабрацца без ДАІ ў такіх выпадках могуць скончыцца крымінальнай справай. Усё будзе залежаць ад таго, якую ступень цялесных пашкоджанняў установяць спецыялісты. У гэтым канкрэтным выпадку пералом, верагодней за ўсё, ацэняць як цяжкае цялеснае пашкоджанне, а гэта якраз крымінальны артыкул.

Кар. БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 лютага на вуліцы Адзінцова легкавы аўтамабіль збіў дзесяцігадовую дзяўчынку. Жанчына, якая сядзела за рулём легкавушкі, вырашыла адвезці пацярпелую да бацькоў....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика