Вілейскую пенсіянерку абрабавалі ва ўласнай кватэры
09.02.2012 15:52
—
ЧП
|
Вілейскую пенсіянерку абрабавалі ва ўласнай кватэры Кашалёк, у якім ляжалі 58 тысяч рублёў, сілай забралі 7 лютага ў 77-гадовай пенсіянеркі ў яе вілейскай кватэры. Здарэнне адбылося ў 15 гадзін 30 хвілін. Праз гадзіну бабуля звярнулася ў міліцыю.
Прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці паведамляе: па падазрэнні ў злачынстве затрыманая і змешчаная ў ізалятар 38-гадовая жыхарка райцэнтра, якая нідзе не працуе і раней была судзімая за крадзяжы. Па папярэдніх дадзеных, падазроная зайшла ў кватэру праз незамкнёныя дзверы. Яна піхнула гаспадыню, пасля, утрымліваючы яе, забрала кашалёк з грашыма. Крымінальная справа ўзбуджаная па грабяжы, здзейсненым з пранікненнем у жыллё. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кашалёк, у якім ляжалі 58 тысяч рублёў, сілай забралі 7 лютага ў 77-гадовай пенсіянеркі ў яе вілейскай кватэры. Здарэнне адбылося ў 15 гадзін 30 хвілін. Праз гадзіну...
|
|