Дзеці не пацярпелі
10.02.2012
—
ЧП
|
Дзякуючы аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку ў Магілёве ўдалося папярэдзіць вялікі пажар у жылым доме. Як паведамілі ў Магілёўскім абласным УМНС, у дзвюх кватэрах 9-павярховага дома на вуліцы Дзімітрава жывуць 11 дзяцей і іх бацькі. Малыя ўжо спалі, а старэйшыя дзеці рыхтаваліся да сну, калі ўсе пачулі рэзкі гук пажарнага апавяшчальніка. Галава сям'і знайшоў ачаг узгарання і паспрабаваў уласнымі сіламі справіцца з пажарам, але спроба не дала вынікаў. Суседзі выклікалі выратавальнікаў, а гаспадары вывелі дзяцей на вуліцу. Ніхто ў выніку не пацярпеў, значнага матэрыяльнага ўрону таксама ўдалося пазбегнуць дзякуючы ранняму выяўленню пажару.. Алена Казлова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзякуючы аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку ў Магілёве ўдалося папярэдзіць вялікі пажар у жылым доме. Як паведамілі ў Магілёўскім абласным УМНС, у дзвюх...
|
|