На мяжы з Літвой згарэла расійская фура з сантэхнікай
15.03.2012 13:02
—
ЧП
|
На мяжы з Літвой згарэла расійская фура з сантэхнікай Сёння ноччу на мяжы з Літвой згарэў грузавы аўтамабіль з прычэпам. Пажар здарыўся каля пункту пропуску “Катлоўка” на стаянцы “Слабодка” Тракенінскага сельсавета.
Як распавёў выратавальнікам 53-гадовы кіроўца, ён вёз з Калінінграда ў Самару транзітам праз Літву і Беларусь 14 тон сантэхнікі: унітазы, ванныя. Машына тры дні была на стаянцы, кіроўца ў ёй жыў. На працягу гэтага часу мужчына рамантаваў турбіну рухавіка. Сёння ноччу кіроўца прачнуўся ад едкага паху дыму. А першай гадзіне ночы паведамленне аб пажары паступіла ў Астравецкі райаддзел па надзвычайных сітуацыях, паведамляе інспектар групы прапаганды і навучання Эдуард Малышка. Калі выратавальнікі былі на месцы пажару, кабіна машыны “МАН-23403” 1998 года выпуску прадпрымальніка з Калінінграда цалкам згарэла, пашкоджаны тэнт кузава і прычэпа, упаковачная тара сантэхнікі. Папярэдняя прычына пажару − кароткае замыканне аўтаномнага абагравальніка на дызельным паліве, які ўсталяваны пад сядзеннем кіроўцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ноччу на мяжы з Літвой згарэў грузавы аўтамабіль з прычэпам. Пажар здарыўся каля пункту пропуску “Катлоўка” на стаянцы “Слабодка” Тракенінскага... |
|