Жыхар Івянца быў спалены зажыва
05.04.2012 18:06
—
ЧП
|
Жыхар Івянца быў спалены зажыва Райаддзел Следчага камітэта дакладна ўстанавіў асобу загінулага мужчыны, апаленае цела якога са звязанымі нагамі знайшлі 1 красавіка ў кювеце ля дарогі недалёка ад вёскі Манькаўшчына. Таксама арыштаваны падазроны ў здзяйсненні забойства, яму прад’яўленае абвінавачанне.
Пра тое, што труп мужчыны знайшлі ў кювеце паміж вёскамі Манькаўшчына і Кіявец, у той жа дзень, 1 красавіка, расказаў “РГ” начальнік Валожынскага райаддзела Следчага камітэта Віталь Юрэвіч. Сёння, 5 красавіка, старшы следчы Уладзімір Ланько паведаміў нашаму выданню папярэднюю інфармацыю па гэтай справе, якую следства лічыць магчымым апублікаваць на гэтым этапе расследавання. Неапазнанае цела знайшлі ў нядзелю каля 10 гадзін 30 хвілін. Справа па артыкуле “Забойства” была ўзбуджаная адразу. Пачаліся следчыя дзеянні па ўстанаўленні асобы загінулага і магчымых падазроных у здзяйсненні гэтага злачынства. На працягу дня было ўстаноўлена: загінулы – жыхар мястэчка Івянец 1982 года нараджэння. Высветлілася, што напярэдадні вечарам, 31 сакавіка, маладога мужчыну і яго 31-гадовага знаёмага, таксама жыхара мястэчка, які быў за рулём аўтамабіля, бачылі разам у Івянцы ў магазіне. Маладыя людзі купілі піва і збіраліся ехаць у лазню. Абодва былі цвярозыя. Гэтага знаёмага затрымалі вечарам у яго доме. На першых допытах ён прызнаўся ў забойстве. Па папярэдніх дадзеных, у машыне паміж мужчынамі ўзнікла сварка. Гаспадар аўтамабіля звязаў свайму пасажыру вяроўкай ногі і каля дзвюх гадзін вазіў яго вакол Івянца. Потым каля Манькаўшчыны збіў яго, абліў бензінам і падпаліў. Паводле папярэдніх вынікаў праведзенай медыцынскай судовай экспертызы, смерць наступіла ад тэрмічных апёкаў. Дакладныя вынікі экспертызы будуць пазней, але ўжо цяпер эксперты сцвярджаюць: пацярпелы быў спалены зажыва. Па словах Уладзіміра Ланько, магчыма, абвінавачаны ў забойстве дзейнічаў не адзін. Следства цяпер устанаўлівае людзей, якія маглі дапамагаць біць пацярпелага. Двое з іх ужо затрыманыя. Устанаўліваецца таксама матыў злачынства. Ёсць некалькі версій, агучваць якія пакуль заўчасна. Забіты меў жонку і дзяцей. Абвінавачаны ў забойстве таксама жанаты. У яго таксама ёсць дзеці… Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таксама арыштаваны падазроны ў здзяйсненні забойства, яму прад'яўленае абвінавачанне.
|
|