Пенсіянерку знайшлі забітай каля могілак у Маладзечанскім раёне. Міліцыя шукае сведкаў. 21.by

Пенсіянерку знайшлі забітай каля могілак у Маладзечанскім раёне. Міліцыя шукае сведкаў

16.04.2012 19:36 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пенсіянерку знайшлі забітай каля могілак у Маладзечанскім раёне. Міліцыя шукае сведкаў


Міліцыя расследуе смерць пенсіянеркі 1948 года нараджэння Юзэфы Арыкі, якую 15 красавіка знайшлі мёртвай недалёка ад могілак каля вёскі Лазавец. У жанчыны быў праламаны чэрап.

Як паведаміла “РГ” оперупаўнаважаны вышуку Маладзечанскага райаддзела міліцыі Ларыса Кацялоўская, пенсіянерка 13 красавіка прыязджала на могілкі, дзе прыбірала магілу свайго мужа. Міліцыя шукае магчымых сведкаў, якія маглі бачыць пажылую жанчыну на могілках.

Юзэфа Міхайлаўна Арыка. Нарадзілася ў Маладзечне. Жыла на вуліцы Будаўнікоў, дом 1, кватэра 49. Была апранутая ў бардовую прашытую куртку з капюшонам, чырвоную хустку, цёмныя штаны.

Загінуўшую анатаміравала медыцынскі судовы эксперт Ірэна Сяліцкая. У інтэрв’ю нашаму выданню эксперт расказала, што смерць наступіла ад адкрытай чэрапна-мазгавой траўмы, якая суправаджаецца адкрытымі асколачнымі пераломамі чэрапа.

Па словах Ірэны Сяліцкай, смерць не магла наступіць у выніку дарожна-транспартнага здарэння. Траўмы галавы былі атрыманыя ад удару цяжкім тупым прадметам.

Усіх, хто 13 красавіка быў на могілках каля Лазаўца, міліцыя пераканаўча просіць паведаміць пра гэта па тэлефонах у Маладзечне: 8 (0176) 77-16-56, 8 (0176) 74-96-83, 8 (0176) 77-03-12, па мабільных тэлефонах 8 (029) 761-75-25, 8 (029) 614-90-17 альбо па тэлефоне 102 у бліжэйшы аддзел міліцыі.

Канфідэнцыяльнасць гарантуецца. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика