На вадасховішчы "Сялец" былі правераны два аўтамабілі. І што ж убачылі работнікі бярозаўскіх міжрайінспекцыі, РАУС, прыродаахоўнай інспекцыі?
У салонах і багажніках былі знойдзены мокрая надзіманая лодка з электраматорам, два рыбацкія гумавыя касцюмы, два сачкі.
А паблізу неўзабаве "адшукаліся" і два мяхі з трыма стаўнымі сеткамі агульнай даўжынёй 145 метраў і рыба вагой больш за 91 кілаграм. Нанесеную прыродным рэсурсам шкоду ў памеры 11,5 мільёна рублёў вінаватыя пакрылі ў добраахвотным парадку. Вось толькі наўрад ці такі крок пазбавіць грамадзян ад крымінальнай адказнасці...