Бралі напракат аўтамабілі і... прадавалі іх. 21.by

Бралі напракат аўтамабілі і... прадавалі іх

16.08.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Менавіта такі своеасаблівы бізнэс наладзіла ў нашай сталіцы злачынная група з Расіі. Два беспрацоўныя 32-гадовыя жыхары аднаго з расійскіх рэгіёнаў паспелі "пракруціць" сваю немудрагелістую схему, пакуль іх не затрымалі.

Як расказалі ў Партызанскім РУУС г. Мінска, усё пачалося ў красавіку. Тады ў адзін з пракатных салонаў звярнуўся малады чалавек, які пажадаў узяць на некалькі дзён аўтамабіль "Таёта Кемры". Заплаціўшы за паслугі і пакінуўшы пашпартныя даныя (як потым высветлілася — несапраўдныя), кліент атрымаў машыну. Потым разам з "паплечнікам па бізнэсе" даў у інтэрнэце аб'яву аб продажы аўтамабіля па цане, ніжэйшай за рынкавую. Тым часам зламыснікі ўкралі з прыпаркаванай у адным з двароў машыны транзітныя нумары і прымацавалі іх да "Таёты". Пасля чаго яны паставілі ў тэхпашпарце падробную пячатку ДАІ аб зняцці машыны з уліку і ўпісалі туды нумар украдзенага рэгістрацыйнага нумара. Потым прадалі іншамарку за 20 тысяч долараў і з'ехалі з краіны.

Паколькі ўсё прайшло ўдала, праз месяц дуэт такім жа чынам паспяхова "пракруціў" яшчэ адну аперацыю з "Таётай Кемры", але праз салон пракату ў іншым раёне сталіцы. Калі расіяне прыехалі ў Мінск у трэці раз і зноў узялі напракат аўтамабіль той жа маркі, іх затрымалі. Расіяне не сталі адмаўляць сваёй датычнасці да здзяйснення махлярства і падрабязна распавялі пра схему сваіх дзеянняў. Зараз правяраецца магчымае дачыненне падазроных да іншых аўтамабільных махлярстваў, у тым ліку і ў іншых рэгіёнах краіны. Што датычыцца пракатных салонаў, дык яны ўжо вярнулі назад свае іншамаркі. А вось іх пакупнікі, якія спакусіліся на прапановы зламыснікаў купіць танна аўтамабілі, страцілі немалыя сумы грошай, бо ў гэтым выпадку пытанне пакрыцця ўрону — дастаткова праблематычнае...

Сяргей РАСОЛЬКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавіта такі своеасаблівы бізнэс наладзіла ў нашай сталіцы злачынная група з Расіі. Два беспрацоўныя 32-гадовыя жыхары аднаго з расійскіх рэгіёнаў паспелі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика