З-за памінальнай свечкі ў Слоніме адбыўся пажар. 21.by

З-за памінальнай свечкі ў Слоніме адбыўся пажар

02.10.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яго ў жылым доме па вуліцы Гагарына, на шчасце, заўважыў выпадковы сведка. Ён жа здолеў вынесці з агню чалавека.

— Сігнал пра здарэнне паступіў у 23.46. Калі праз восем хвілін на месца прыбылі нашы падраздзяленні, дом гарэў адкрытым полымем, — паведамілі ў цэнтры прапаганды Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. — Высветлілася, што напярэдадні ў гаспадара дома, 59-гадовага мужчыны, памерла маці. Разам з сястрой (на два гады маладзейшай) яны развітваліся з родным чалавекам. Увечары заснулі, пакінуўшы запаленую памінальную свечку каля труны, і не заўважылі, як тая ўпала і полымя перакінулася на мэблю.

Відавочца, які выклікаў выратавальнікаў, патрапіў у дом і вынес на свежае паветра сястру гаспадара жылля, якая атрымала апёкі першай-трэцяй ступені спіны, грудзей, рук, твару (35 працэнтаў паверхні цела), апёк верхніх дыхальных шляхоў. Жанчыну шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы ў цяжкім стане. Гаспадар дома не пацярпеў. У выніку пажару ў жыллі пашкоджаны сцены, дах, маёмасць унутры.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго ў жылым доме па вуліцы Гагарына, на шчасце, заўважыў выпадковы сведка. Ён жа здолеў вынесці з агню чалавека.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика