Абразіў работніка міліцыі
06.10.2012
—
ЧП
|
Маладзечанец, якому 40 гадоў, ударыў і абразіў міліцыянера, за што атрымаў год умоўнага абмежавання волі. Мужчына быў нецвярозы і знаходзіўся ў псіханеўралагічным дыспансеры, куды яго прывёз супрацоўнік міліцыі. Ён прысутнічаў пры аглядзе маладзечанца. У кабінеце мужчына пачаў абражаць міліцыянера і, калі яго садзілі ў службовую машыну, піхнуў супрацоўніка праваахоўных органаў у грудзі і ўдарыў у шыю. На судовым пасяджэнні абвінавачаны прызнаў сваю віну часткова. Ён сказаў, што не наўмысна адмахваўся рукамі і піхнуў міліцыянера, а потым ударыў яго. Але суд палічыў абвінавачанага вінаватым па артыкулах 364 “Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў” і 369 “Абраза прадстаўніка ўлады” Крымінальнага кодэкса Беларусі. У адпаведнасці з часткай 2 артыкула 72 Крымінальнага кодэкса Беларусі, жыхару Маладзечна за здзейсненыя злачынствы прызначылі пакаранне ў выглядзе года і шасці месяцаў умоўнага абмежавання волі. Але ў адпаведнасці з артыкулам восьмым Закона Беларусі “Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія здзейснілі злачынства” маладзечанцу скарацілі пакаранне да аднаго года умоўнага абмежавання волі. Іван НЕЎМЯРЖЫЦКІ, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладзечанец, якому 40 гадоў, ударыў і абразіў міліцыянера, за што атрымаў год умоўнага абмежавання волі.
|
|