Забраў грошы маці. 21.by

Забраў грошы маці

26.10.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Забраў грошы з задняй кішэні джынсаў.

У чэрвені 29-гадовы нецвярозы мужчына каля 16.00 непадалёк ад вячэрняй школы ўдарыў кулаком у твар дзяўчыну, якая дапамагала па доме яго ж маці, і забраў у яе 450 тысяч рублёў.

Гэтыя грошы маці мужчыны дала ёй, каб тая заплаціла за набытую ў растэрміноўку канапу. Сын аб гэтым ведаў, і яны пайшлі туды разам, але ў краме сказалі, каб прыйшлі праз тры гадзіны. Калі вярталіся дамоў, малады мужчына ударыў дзяўчыну, ад чаго тая павалілася на зямлю і разбіла калена. Потым ён забраў усе грошы, якія ляжалі ў задняй кішэні джынсаў, і ўцёк.

На судовым пасяджэнні абвінавачаны пагадзіўся не з усім. Ён прызнаў, што забраў грошы, але сказаў, што дзяўчыну не біў. Выказаў здагадку, што яна ўпала сама, бо таксама была нецвярозая. Дадаў, што частку з тых грошай, якія дала яго маці на чарговы плацёж за канапу, прапіў разам з дзяўчынай. Не адмаўляўся ад таго, што прапаноўваў ёй грошы, каб яго не прыцягвалі да адказнасці і каб яна маўчала пра здарэнне.
Па заключэнні эксперта, абвінавачаны хварэе на хранічны алкагалізм.

Суд прысудзіў па частцы 2 артыкула 206 “Рабаванне” Крымінальнага кодэкса Беларусі два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Па частцы 1 артыкула 107 абвінавачанага будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.

Таксама на працягу месяца ён павінны вярнуць маці 450 тысяч рублёў.

Дзяніс ГІРЛОЎСКІ,
памочнік пракурора Маладзечанскага раёна.

Фота Аляксандры ПАРАХНІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чэрвені 29-гадовы нецвярозы мужчына каля 16.00 непадалёк ад вячэрняй школы ўдарыў кулаком у твар дзяўчыну, якая дапамагала па доме яго ж маці, і забраў у яе 450 тысяч...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика