Двое скралі і прадалі тэлефон сябра. 21.by

Двое скралі і прадалі тэлефон сябра

28.10.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Нецвярозыя, 30-гадовы маладзечанец і 27-гадовы жыхар вёскі Адамавічы, 2 ліпеня каля 15.00 скралі мабільны тэлефон з усёй гарнітурай. Ён каштуе больш за два мільёны рублёў. На выручаныя грошы мужчыны купілі выпіўку.

Потым у вёсцы Княгінін Мядзельскага раёна адзін з іх, якому 27 гадоў, у другі раз, ужо самастойна, дзеля выпіўкі, скраў амаль 500 тысяч рублёў ў нецвярозага знаёмага. Адбылося гэта пасля таго, як апошні адмовіўся даць яму грошы.

Абвінавачаныя прызналі сваю віну цалкам.

Мабільны тэлефон вернуты ўладальніку.

Дарэчы, 27-гадовы жыхар вёскі Адамавічы ўжо мае тры судзімасці за крадзяжы ў 2006, 2009 і 2011 гадах.
Судовае пасяджэнне па апошняй справе адбылося 17 кастрычніка.

Маладзечанца суд прыгаварыў да года і трох месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу (частка 2 артыкула 205 “Крадзеж” Крымінальнага кодэкса Беларусі). Але згодна з амністыяй пакаранне скарацілі на тры месяцы.

Жыхара вёскі Адамавічы суд прыгаварыў да года і трох месяцаў абмежавання волі па частцы 2 артыкула 205 “Крадзеж” і на два гады абмежавання волі па частцы 2 артыкула 206 “Рабаванне” КК Беларусі. Канчатковым пакараннем суд прызначыў два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Абодвух абвінавачаных будуць прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму.

Прыгавор можа быць абскарджаны і апратэставаны на працягу 10 сутак з дня абвяшчэння.

Сяргей Габруковіч,
старшы памочнік пракурора Маладзечанскага раёна.

Фотаatv.odessa.ua

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нецвярозыя, 30-гадовы маладзечанец і 27-гадовы жыхар вёскі Адамавічы, 2 ліпеня каля 15.00 скралі мабільны тэлефон з усёй гарнітурай. Ён каштуе больш за два мільёны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика