Пакрышкі абышліся дорага
31.10.2012
—
ЧП
|
Нецвярозы 29-гадовы маладзечанец на адной з вуліц у вёсцы Цюрлі з незамкнёнага гаража скраў чатыры аўтамабільныя пакрышкі, коштам больш за 700 тысяч рублёў. Гэты адбылося 1 жніўня каля гадзіны ночы. Самому ж цяжка было справіцца з пакрышкамі, і ён папрасіў знаёмага, які якраз быў непадалёк, дапамагчы данесці іх да гаю. Адкуль узяў пакрышкі – не сказаў. Мужчын затрымалі. Крымінальная справа ўзбуджаная па частцы 1 артыкула 205 “Крадзеж” Крымінальнага кодэкса Беларусі. Але 27 верасня яна была спыненая, бо абвінавачаны цалкам кампенсаваў шкоду. Маладзечанца вызвалілі ад крымінальнай адказнасці, але прыцягнулі да адміністрацыйнай. На судовым пасяджэнні 15 кастрычніка абвінавачаны прызнаў сваю віну цалкам. Іван НЕЎМЯРЖЫЦКІ, памочнік пракурора Маладзечанскага раёна. Фота Настассі РОЎДЫ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нецвярозы 29-гадовы маладзечанец на адной з вуліц у вёсцы Цюрлі з незамкнёнага гаража скраў чатыры аўтамабільныя пакрышкі, коштам больш за 700 тысяч рублёў. |
|