Збіў маці і падпаліў дом
14.11.2012
—
ЧП
|
![]() У нядзелю, 4 лістапада, у вёсцы Солы гарэў дом. Падпаліў яго 53-гадовы гаспадар, які жыў у ім разам з маці. Паводле слоў намесніка начальніка Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта Віталя Раманоўскага, мужчына нідзе не працаваў і шмат піў. Яго маці з-за гэтага часта трапляла пад гарачую руку. У той дзень сын зноў прыйшоў п’яны. Прыдзіркі да маці скончыліся яе збіваннем. Жанчына павалілася на падлогу і не змагла падняцца, а сын тым часам узяў запалкі і заявіў, што спаліць і сябе, і ўсё вакол. Хутка загарэліся сцены і фіранкі. Убачыўшы гэта, мужчына выскачыў у акно. Маці ж вынеслі суседзі. Цяпер яна ў бальніцы. Сын прызнаўся ў здзейсненым. Узбуджаная крымінальная справа. Паводле Ігара БЕЛАЗЁРАВА, УУС Гродзенскага аблвыканкама. Фота Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, 4 лістапада, у вёсцы Солы гарэў дом. Падпаліў яго 53-гадовы гаспадар, які жыў у ім разам з маці. |
|