У пажары загінуў пенсіянер
14.01.2013
—
ЧП
|
![]() У нядзелю, 13 студзеня, каля 21.30 гадзін на вуліцы Савецкай загарэўся жылы дом. Суседка заўважыла, што з вокнаў дома ідзе чорны дым і вызвала выратавальнікаў. Калі яны прыехалі, у доме было моцнае задымленне, гарэлі рэчы, што знаходзіліся ўнутры. На канапе знайшлі труп 61-гадовага гаспадара дома. З-за пажару часткова пашкоджаныя сцены, столевае перакрыццё і канапа. Сам дом драўляны, дах у яго шыферны. Будынак электрыфікаваны. Прычыны і абставіны пажару высвятляюцца. Пра здарэнне паведаміла інспектар прапаганды і навучання Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Надзея Гіль. Вольга ЮРКЕВІЧ. Фота забяспечана Надзеяй ГІЛЬ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, 13 студзеня, каля 21.30 гадзін на вуліцы Савецкай загарэўся жылы дом. |
|