Цыгарэты правозілі праз мяжу ў газавых балонах. 21.by

Цыгарэты правозілі праз мяжу ў газавых балонах

16.01.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На мяжы з Літвой на Астравеччыне ў пункце пропуску "Катлоўка" пры даглядзе аўтамабіля "Аўдзі" знайшлі і забралі 700 пачкаў беларускіх цыгарэт. Падобны выпадак адбыўся і ў Ашмянах.

У першым выпадку цыгарэты спрабаваў правезці 22-гадовы літовец, які ехаў з Беларусі ў Літву.

Папярэдняя сума іх ацэнкі – 2 мільёны 730 тысяч рублёў, аўтамабіля – 50 мільёнаў рублёў.

І цыгарэты, і аўтамабіль супрацоўнікі Ашмянскай мытні, якія працавалі разам з Астравецкім памежным нарадам,  канфіскавалі ў кіроўцы да рашэння суда.

Падобнае затрыманне адбылося і ў пункце пропуску "Каменны лог" на Ашмяншчыне. Калі памежны нарад даглядаў легкавы аўтамабіль "Фольксваген", цыгарэты знайшлі не толькі ў газавых балонах, але і ў парогах машыны, і пад заднім сядзеннем.

Кіраваў аўтамабілем 36-гадовы літовец, які таксама ехаў з Беларусі ў Літву.

Папярэдняя сума ацэнкі аўтамабіля і цыгарэт пакуль што ўстанаўліваецца.

Аўтамабіль пакуль пакінулі на Ашмянскай мытні.

Праводзіцца разбіральніцтва.



Аляксандр КОЛАБАЎ, памочнік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы па працы са сродкамі масавай інфармацыі.

Фота забяспечана Аляксандрам КОЛАБАВЫМ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мяжы з Літвой на Астравеччыне ў пункце пропуску "Катлоўка" пры даглядзе аўтамабіля "Аўдзі" знайшлі і забралі 700 пачкаў беларускіх цыгарэт. Падобны выпадак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика