Стомленыя дозай
22.01.2013
—
ЧП
|
Распаўсюджванне буйнейшай за апошнія некалькі гадоў партыі марыхуаны прадухілілі праваахоўнікі Гомельшчыны. Як паведаміў «Р» начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Юрый Маркевіч, супрацоўнікі гэтага падраздзялення на адным з падвор’яў у маланаселенай вёсцы, што знаходзіцца на пацярпелай ад катастрофы на ЧАЭС тэрыторыі вобласці, выявілі сховішча. У ім знаходзілася тры мяхі высушанага нарказелля агульнай вагой звыш 10 кілаграмаў. Гаспадар дома вельмі стараўся, каб яго супрацьзаконны «промысел» для ўсіх заставаўся тайнай. Для гэтага наркотыкі былі змешчаны ў скрыні, а тыя, у сваю чаргу, былі закапаны ў зямлю. Для дадатковай маскіроўкі ад чужых вачэй тайнік быў прысыпаны снегам. На пастаўшчыка наркатычнага дурману міліцыянеры выйшлі пасля нядаўняга затрымання ў горадзе над Сожам некалькіх рэалізатараў нарказелля. Дарэчы, чарговая яго партыя ўжо была расфасавана ў пакеты і падрыхтавана вяскоўцам да адпраўкі спажыўцам. Паводле сціплых падлікаў спецыялістаў, запасы выяўленага наркасховішча дазвалялі вырабіць каля 40 тысяч доз, кошт якіх на чорным рынку складае больш за 100 мільёнаў рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гомельскія міліцыянеры знайшлі ў «зоне» сховішча марыхуаны
|
|