У Гомелi страйкуе гандлёвы цэнтр "Сакрэт"
19.02.2013 14:52
—
ЧП
|
У Гомелi страйкуе гандлёвы цэнтр "Сакрэт" Каля 400 індывідуальных прадпрымальнікаў з буйнога гомельскага гандлёвага цэнтру на дзень спынілі працу, пратэстуючы супраць рэзкага павышэння арэнднай платы.
![]() Мінулай восенню прадпрымальнікам удалося адбіцца ад такіх намераў арандадаўцаў. Цяпер чарговы канфлікт. Уладальнікі плошчаў гандлёвага цэнтру па вуліцы Гагарына ў Гомелі Гэта ставіць пад пытанне эфэктыўнасць працы гандляроў і пагражае бізнэсу 400 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія тут працуюць. Гандляры, якія абвясцілі аднадзённы страйк, кажуць, што пагаджаюцца на рост арэндных плацяжоў на 5 працэнтаў у год, але ня ў два разы. Некаторыя ўвогуле мяркуюць, што з 1 сакавіка ім давядзецца зачыніць свае крамкі не на дзень, а назусім. ![]() У гандлёвы цэнтар прыйшоў чыноўнік управы эканомікі Гомельскага аблвыканкаму Юры Осіпаў, які заявіў, што ўласнікі "Сакрэту" — прыватныя кампаніі, на якія ўлады ніяк ня могуць паўплываць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 400 індывідуальных прадпрымальнікаў з буйнога гомельскага гандлёвага цэнтру на дзень спынілі працу, пратэстуючы супраць рэзкага павышэння арэнднай платы.
|
|