Тры жанчыны зайшлі да бабулі пагрэцца і паесці сала – ды абакралі
25.02.2013
—
ЧП
|
Бабуля звярнулася ў міліцыю 24 лютага, праз два дні пасля здарэння. Недзе каля трох гадзін дня 22 лютага 83-гадовая бабуля ўпусціла ў дом пагрэцца ды перакусіць трох жанчын. Пакуль наразалі сала, бабулю загаварылі. Тым часам адна з жанчын зайшла ў спальню і ў шафе знайшла ды забрала больш за два з паловай мільёны. Цяпер узбуджаная крымінальная справа. Пра падрабязнасці здарэння паведаміў намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Віталь Мінкевіч. Настасся РОЎДА. Фота bymedia.net Чытайце на гэтую ж тэму: 19.02.2013. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бабуля звярнулася ў міліцыю 24 лютага, праз два дні пасля здарэння. |
|