«Парус» залiло
05.04.2013
—
ЧП
|
Прыход вялікай вады рэальна адчулі жыхары палескіх раёнаў Гомельшчыны. Актыўнае раставанне снегу і льду на Прыпяці стала прычынай падтаплення часткі жылых і гаспадарчых аб’ектаў у Мазырскім раёне. Па звестках прэс-службы Гомельскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, на пачатак красавіка тут аказаліся падтопленымі 178 падвор’яў, 128 гаспадарчых пабудоў і амаль столькі ж нежылых памяшканняў. Апынулася ў вадзе больш за шэсць гектараў тэрыторыі дачна-садаводчага кааператыва «Парус-1», што ў раёне вёскі Лубня, і каля пяці гектараў суседняга кааператыва «Парус-2». Пацярпелі ад талай вады таксама пабудовы і агароды кааператыва «Аўтамабіліст» каля вёскі Касцюковічы. Пры далейшым развіцці паводкі тут ёсць небяспека падтаплення жылля саміх вяскоўцаў. Нягледзячы на тое што на Прыпяці каля вёскі Барбароў узрыўнымі работамі вызвалена з ледзянога палону каля тысячы квадратных метраў, «падужэлая» ад талых водаў рака завітала ўжо і да саміх мазыран, «адваяваўшы» ў райцэнтры каля трох гектараў. Нейкія дзясяткі метраў аддзяляюць паводкавыя воды ад жылых дамоў і ў населеных пунктах Жыткавіцкага раёна Хваенск і Азяраны, прыблізна такая ж сітуацыя і каля вёсак Перароў і Перароўскі Млынок. Пад’ём вады яшчэ да паўметра прынясе клопаты і жыхарам старажытнага Турава, а таксама вёскі Пагост. І хаця паводкавая сітуацыя тут таксама знаходзіцца пад кантролем службаў жыццезабеспячэння, палешукі рыхтуюцца да рознага развіцця падзей. Фота: БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыпяць заліла тры дачна-садаводчыя кааператывы Мазыршчыны
|
|