У Мядзеле на пажары выратавалі бацьку і сына
05.04.2013
—
ЧП
|
![]() Увечары 4 красавіка пажар здарыўся ў пяціпавярховым доме ў райцэнтры па вуліцы Юбілейнай, 23. – Выклік аб пажары паступіў у цэнтр аператыўнага кіравання ў 19.19, – паведаміў інспектар Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Балаш. – На ліквідацыю пажару былі накіраваны чатыры аўтацыстэрны. Пра пажар паведаміў сын гаспадара кватэры. Па прыбыцці да месца выкліку выратавальнікі ўбачылі, што ідзе дым з акна кватэры на чацвёртым паверсе. Супрацоўнікі райаддзела выратавалі 57-гадовага гаспадара кватэры і яго 31-гадовага сына. Як мяркуецца, абодва выратаваных знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, паведамляе сайт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Мабыць, менавіта таму не здолелі самастойна выбрацца з палаючага памяшкання да прыбыцця выратавальнікаў. Са слоў суседзяў у кватэры пражываюць удваіх, характарызуюцца адмоўна, злоўжываюць спіртнымі напоямі. Пажар быў ліквідаваны. Яго прычына ўстанаўліваецца. Аддзел інфармацыі. Фота http://www.rescue01.gov.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары 4 красавіка пажар здарыўся ў пяціпавярховым доме ў райцэнтры па вуліцы Юбілейнай, 23.
|
|