На Валожыншчыне мужчына неспадзявана застрэліў знаёмага на паляванні
08.04.2013
—
ЧП
|
Сапраўднага палявання не планавалася. Мужчына проста хацеў папужаць дзікоў, каб тыя не рылі бульбяныя палеткі. Мужчына пайшоў на паляванне на дзіка, а выпадкова выстраліў у знаёмага.Гэта здарылася летась, 1 ліпеня, паблізу вёскі Вярцімы Валожынскага раёна. Двое сяброў пайшлі на паляванне на дзіка, калі на вуліцы ўжо сцямнела. Яны хацелі паганяць дзікоў, каб тыя не пашкодзілі пасаджаную на полі бульбу. У аднаго з іх была з сабой зарэгістраваная паляўнічая стрэльба. Калі яны прыехалі на поле, адзін з іх заўважыў дзве цёмныя плямы і выстраліў па адной. Раптам пачуўся чалавечы крык. Калі мужчына прыбег на голас – убачыў двух сваіх знаёмых. Аднаму з іх куля патрапіла ў галаву. Мужчыны паклалі пацярпелага ў сваю машыну і завезлі ў Валожынскую бальніцу. Але выратаваць яго не змаглі. Абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну. Суд прызначыў яму пакаранне 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама мужчына павінен выплаціць 15 мільёнаў рублёў жонцы загінулага. Абвінавачанаму 42 гады. Ён жыве ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна, мае сярэднюю адукацыю, працуе кіроўцам, жанаты і выхоўвае 16-гадовае дзіця. Андрэй ЖУКОЎСКІ, памочнік пракурора Валожынскага раёна. Фота ntv.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мужчына пайшоў на паляванне на дзіка, а выпадкова выстраліў у знаёмага. |
|