Двое жыхароў Мядзельшчыны спілавалі 28 дрэў у Нацыянальным парку "Нарачанскі"
12.04.2013
—
ЧП
|
У сакавіку непадалёку ад вёскі Нарач (Кабыльнік) двое жыхароў Мядзельскага раёна займаліся незаконнай нарыхтоўкай драўніны для асабістых мэтаў. Адзін з іх незаконна спілаваў 16 дрэў (сасна, дуб, алешына) – усяго каля дзевяці кубічных метраў лесу. Сваімі дзеяннямі ён нашкодзіў навакольнаму асяроддзю больш чым на шэсць мільёнаў рублёў. Другі жыхар незаконна высек 12 соснаў, чым нашкодзіў навакольнаму асяроддзю на чатыры з паловай мільёны рублёў. Акрамя гэтага, правапарушальнікі панясуць адміністрацыйную адказнасць за незаконную высечку лесу. Штраф можа быць да 50 базавых велічынь. Правапарушальнікі дзейнічалі на тэрыторыі Да моманту выхаду артыкула ў нумар парушальнікі ў поўным аб’ёме пакрылі шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю. Валянцін ГАЛУБОВІЧ, намеснік начальніка Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Фота uadream.com Чытайце таксама: 11.04.2013. 10.04.2013. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сакавіку непадалёку ад вёскі Нарач (Кабыльнік) двое жыхароў Мядзельскага раёна займаліся незаконнай нарыхтоўкай драўніны для асабістых мэтаў.
|
|