У Гальшанах дзяўчынка за кіламетр пабегла за выратавальнікамі, каб тата не згарэў
02.05.2013
—
ЧП
|
У сераду, 1 мая, днём ў вёсцы Гальшаны 42-гадовага мужчыну выратавалі ад смерці. Яго ў гэты дзень вырашылі наведаць дзеці і былая жонка. Калі яны падышлі бліжэй да хаты, то ўбачылі моцнае задымленне. Бліжэйшае аддзяленне выратавальнікаў знаходзіцца прыкладна ў кіламетры ад вёскі. Дачка, якая яшчэ школьніца, хуценька туды пабегла і папрасіла іх аб дапамозе. Ужо праз дзве хвіліны выратавальнікі былі на месцы пажару. Адразу яны пабеглі ў дом, каб паглядзець, ці ёсць людзі. Там яны ўбачылі мужчыну, гаспадара дома, і выратавалі яго. Мужчына гарэў другі раз. Летась яго ад пажару выратавала суседка. Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Наталля Жывалеўская. Вольга ЮРКЕВІЧ. Фота 112.by. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду, 1 мая, днём ў вёсцы Гальшаны 42-гадовага мужчыну выратавалі ад смерці. |
|