Дзвюх віляйчанак амаль адначасова абакралі на рынку. У адной з іх скралі 23 мільёны рублёў
20.05.2013
—
ЧП
|
Здарэнні адбыліся ў Вілейцы ў нядзелю, 19 мая, каля 11.00. Пажылая жанчына дакладна не вырашыла, што зрабіць з 2,5 тысячы долараў і 5 тысячамі расійскіх рублёў: ці купіць помнік, ці пакласці на банкаўскі рахунак. Узяўшы ўсе грошы, яна накіравалася на рынак і зазірнула ў валютны абменнік, каб пакласці грошы на тэлефон. Адстаяла чаргу, паклала, потым прайшлася па гандлёвых радах на рынку і ўсё: грошай сваіх не стала. Другі выпадак Маладая жанчына таксама пайшла на рынак, каб набыць дзіцячыя рэчы для сваёй дачкі. Там сустрэлася са сваёй маці. Яны разам памянялі 50 долараў у абменніку, а потым накіраваліся да гандлёвых радоў. Праз паўгадзіны кашалька ў маладой жанчыны ўжо не стала. У ім было 650 тысяч рублёў, залаты крыжык і дакументы. Пра здарэнні расказаў начальнік Вілейскага аддзела Следчага камітэта Мікалай Раманчук. Настасся РОЎДА. Фота facepla.net Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнні адбыліся ў Вілейцы ў нядзелю, 19 мая, каля 11.00.
|
|