Валожынец на павароце на красненскія могілкі выскачыў з пасажырскага сядзення і разбіў галаву
20.05.2013
—
ЧП
|
У нядзелю, 12 мая, каля 4 гадзін раніцы 23-гадовы пасажыр аўтамабіля Фіят Дуката на павароце каля красненскіх могілак адчыніў заднюю дверцу і выпаў на дарогу. Машына ехала ў бок Мінска. У кіроўцы ў лістападзе 2012 года забралі правы за кіраванне ў нецвярозым стане. У гэты раз ён быў цвярозы. Пасажыр атрымаў адкрытую чэрапна-мазгавую траўму цяжкай ступені, удар галаўнога мозга, закрыты пералом касцей звода і асновы чэрапа, удар надброўнай дугі, драпіны галавы і паясніцы. Яго шпіталізавалі ў рэанімацыю. Пасажыр – жыхар Валожынскага раёна. – Дзіўна, але падобна, што пасажыр будзе жыць. Мы пыталіся пра яго стан у рэанімацыі, – пракаментаваў выпадак дзяржаўтаінспектар Сяргей БАРТОШ. Зоя ХРУЦКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, 12 мая, каля 4 гадзін раніцы 23-гадовы пасажыр аўтамабіля Фіят Дуката на павароце каля красненскіх могілак адчыніў заднюю дверцу і выпаў на дарогу.
|
|