Скокнуў хлопчык з дамбы
23.05.2013
—
ЧП
|
Што падштурхнула вучня 9 класа на такі "подзвіг", сказаць ужо складана. Цела хлопчыка знайшоў вадалаз. Як удакладнілі ў Віцебскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях, трагедыя адбылася ў Лепельскім раёне. Раніцай школьнік скокнуў з дамбы Лепельскай ГЭС у раку Ула і не ўсплыў. 1,5 гадзіны спатрэбілася работніку Лепельскага таварыства выратавання на водах, каб знайсці цела падлетка. Яно знаходзілася на глыбіні 2 метры, ніжэй па цячэнні ракі, на адлегласці прыкладна 20 метраў ад дамбы. Медыкам "хуткай дапамогі" заставалася толькі канстатаваць смерць школьніка.Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што падштурхнула вучня 9 класа на такі "подзвіг", сказаць ужо складана. Цела хлопчыка знайшоў вадалаз.
|
|