На тушэнне павеці на Вілейшчыне выехала пяць пажарных машын ды “хуткая”. Куры паспелі ўцячы
02.07.2013
—
ЧП
|
Пажар адбыўся ўчора, 30 ліпеня, каля 16.30 у вёсцы Ерхі на Вілейшчыне. Згарэлі дах павеці і ўсё сена, што было ўнутры. Таксама там сядзелі куры, але яны ўцяклі самі. У МНС пазваніла гаспадыня павеці, якая жыве побач у доме разам з шасцю дзецьмі. У гэты час у доме было шмат гасцей. Прычына пажару дакладна пакуль невядомая. Магчыма, ён адбыўся з-за курэння альбо гульняў дзяцей з агнём. Пра здарэнне расказаў інспектар інспекцыі дзяржпажнагляду Андрэй Балаж. Настасся РОЎДА. Фота primamedia.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пажар адбыўся ўчора, 30 ліпеня, каля 16.30 у вёсцы Ерхі на Вілейшчыне.
|
|