У вёсцы Любань мужчына курыў у ложку - і трапіў у рэанімацыю
04.07.2013
—
ЧП
|
![]() Каля 12 гадзін 1 ліпеня ў цэнтр аператыўнага кіравання Вілейскага раённага падраздзялення МНС паступіла паведамленне аб тым, што ў прыёмны пакой раённай бальніцы з тэрмічнымі апёкамі дастаўлены 58-гадовы мужчына. Няшчасны выпадак адбыўся ў вёсцы Любань. Мужчына (ён знаходзіўся дома пасля перанесенага інсульту) курыў у ложку. Калі заснуў, цыгарэта выпала, пачало тлець адзенне. У выніку мужчына атрымаў тэрмічныя апёкі (20% цела) верхніх і ніжніх канечнасцяў, ягадзіц. Пацярпелы знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні раённай бальніцы. Прычына няшчаснага выпадку ўстанаўліваецца. Паводле Мінскага абласнога ўпраўленне па надзвычайных сітуацыях. Фота yk-news.kz Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 12 гадзін 1 ліпеня ў цэнтр аператыўнага кіравання Вілейскага раённага падраздзялення МНС паступіла паведамленне аб тым, што ў прыёмны пакой раённай бальніцы з... |
|