Сёння ноччу ў Смаргоні дзякуючы суседцы ў пажары не загінуў мужчына
08.07.2013
—
ЧП
|
Пажар адбыўся апоўначы па вуліцы Садовай. Жанчына, якая жыве ў доме побач, убачыла, што з вокнаў суседа ідзе дым. Яна ведала, што ён унутры. Выратавальнікі знайшлі мужчыну ў спальні на ложку. Рэчы, якія там знаходзіліся, пашкодзіў агонь. Закурадыміліся сцены ды столь. Газадымаабарончая служба змагла выратаваць 56-гадовага гаспадара. Ён нідзе не працуе і жыве адзін. Калі здарыўся пажар, быў п’яны. Мужчыну завезлі ў бальніцу. У яго апёкі 1-3 ступеняў. Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні. Цяпер яго стан цяжкі, але стабільны. Пра здарэнне расказаў дыспетчар цэнтра аператыўнага ўпраўлення Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Камок. Настасся РОЎДА. Фота echo.msk.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пажар адбыўся апоўначы па вуліцы Садовай. |
|