Ратуючыся ад пажару, маладзечанец павіс за акном 3 паверха, зваліўся і зламаў палец на назе
15.07.2013
—
ЧП
|
![]() Пажар адбыўся ў суботу, 13 ліпеня, па вуліцы Багдана Хмяльніцкага каля 8.20. Калі на месца здарэння прыехалі выратавальнікі, з акна трэцяга паверха шматпавярхоўкі ішоў дым. У кватэры, дзе пачаўся пажар, былі два мужчыны: 40-гадовы гаспадар і 26-гадовы калега. Яны на кухні пералівалі растваральнік, які і стаў прычынай пажару. Гаспадар трапіў у рэанімацыю з 30% апёкаў цела 1, 2 і 3 ступеняў. У яго калегі апёкі кісцяў і пералом вялікага пальца на назе. Яго ён атрымаў, калі, ратуючыся ад пажару, павіс за акном, трымаючыся за падаконнік, але не ўтрымаўся і зваліўся. Выйсці з кватэры мужчыны не маглі, бо агонь перакінуўся на кухонныя дзверы. Пра выпадак расказала старшы інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Ермакова. Настасся РОЎДА. Фота teonote.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пажар адбыўся ў суботу, 13 ліпеня, па вуліцы Багдана Хмяльніцкага каля 8.20. |
|