На Вілейшчыне сарвалі замок з дзвярэй летняй кухні і падпалілі матрац
18.09.2013
—
ЧП
|
![]() Здарэнне адбылося ў вёсцы Каранёва Ільянскага сельсавета ў аўторак, 17 верасня, каля 19.00. – Пра тое, што гарыць летняя кухня, выратавальнікам паведаміла суседка, – распавядае старшы інспектар Вілейскага РАНС Дзяніс Гаўрышчук. Гаспадар купіў гэты дом пад дачу летась. Па словах суседзяў, мужчына прыязджаў на лецішча вельмі рэдка. У гэты раз гаспадара таксама не было ў вёсцы. Невядомыя сарвалі замок з дзвярэй летняй кухні і праніклі ў пакой. Што яны там рабілі, невядома, але ў выніку загарэўся матрац. Прычыны пажару і незаконнага пранікнення ў дом высвятляюцца. Вольга ЮРКЕВІЧ. Фота babaevo-gazeta.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне адбылося ў вёсцы Каранёва Ільянскага сельсавета ў аўторак, 17 верасня, каля 19.00. |
|