Нават не паспеў затармазіць: 23-гадовы маладзечанец збіў насмерць пешахода пад Смаргонню
07.10.2013
—
ЧП
|
![]() У суботу каля 9 гадзін вечара мікрааўтобус "Фольксваген" каля горада збіў чалавека. Пешаход не быў абазначаны святлоадбівальнымі элементамі, ён ішоў па праезнай частцы ў спадарожным кірунку. 23-гадовы кіроўца вельмі позна яго заўважыў і нават не паспеў затармазіць.Ад атрыманых пашкоджанняў пешаход загінуў на месцы. ДАІ нагадвае, што светавы дзень памяньшаецца, а многія працягваюць ігнараваць святлоадбівальныя элементы. Менавіта таму пешаходаў складана заўважыць. Часта з-за гэтай прычыны часам немагчыма папярэдзіць наезд. Паводле gaigrodno.by. Фота sch175.minsk.edu.by. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу каля 9 гадзін вечара мікрааўтобус "Фольксваген" каля горада збіў чалавека. |
|