Перакрылі канал пастаўкі наркотыкаў з Літвы
21.10.2013
—
ЧП
|
У верасні Ашмянскі раённы суд прызнаў грамадзяніна Літвы вінаватым у кантрабандзе. Ён перавозіў з мэтай збыту асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва − метамфетамін. Суд прыгаварыў яго да 10 год пазбаўлення свабоды ў выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Мужчына патлумачыў, што збіраўся распаўсюдзіць наркотык у Мінску. Ён сказаў, што пачаў займацца такім небяспечным і незаконным бізнесам, таму што хацеў зарабіць. За апошнія некалькі год супрацоўнікі Смаргонскай пагранічнай групы знайшлі на мяжы агульным лікам каля 150 кілаграмаў наркатычных рэчываў і сродкаў: амфетамін, метамфетамін, гашыш, какаін, экстазі, марыхуана, якія везлі з краін ЕС. Аляксандр КОЛАБАЎ, памочнік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы. Фота забяспечана Аляксандрам КОЛАБАВЫМ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У верасні Ашмянскі раённы суд прызнаў грамадзяніна Літвы вінаватым у кантрабандзе.
|
|