Пад Мінскам ратавалі парашутыстку, якая няўдала прызямлілася і павісла на дрэве.
Надзвычайная сітуацыя адбылася ў вёсцы Копішча Мінскага раёна. Дапамога выратавальнікаў спатрэбілася спартсменцы з Цэнтральнага аэраклуба ДТСААФ, якая прыблізна а палове на шостую вечара здзейсніла скачок з парашутам з самалёта Ан-2. Спецыялісты сцвярджаюць, што спартсменка паспяшалася і адкрыла парашут раней, чым патрэбна, і яе знесла ветрам у бок дрэва. Стропы парашута заблыталіся ў галлі, і экстрэмалка апынулася на вышыні 10 метраў. Супрацоўнікі МНС спілавалі галінкі, з дапамогай аўталесвіцы знялі парашутыстку з дрэва. Пацярпелых у гэтай гісторыі няма.