На пажары на Вілейшчыне загінуў мужчына
23.10.2013
—
ЧП
|
![]() 18 кастрычніка каля васьмі гадзін раніцы вілейскім выратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні ў жылым доме ў вёсцы Рэдзькавічы Вязынскага сельсавета. Паведаміла пра гэта суседка. Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, то знайшлі ў пакоі дома труп 50-гадовага гаспадара. У пакоі быў толькі прагар плошчай каля аднаго квадратнага метра, іншых пашкоджанняў не было. – Папярэдняя прычына здарэння – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, – паведаміў інспектар Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Казакевіч. Аддзел інфармацыі. Фота lifecity.com.ua Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 кастрычніка каля васьмі гадзін раніцы вілейскім выратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні ў жылым доме ў вёсцы Рэдзькавічы Вязынскага сельсавета.... |
|