У Смаргоні хлопчык пайшоў у школу і не вярнуўся
24.10.2013
—
ЧП
|
Смаргонскі РАУС шукае Яўгена Сяргеевіча Харчанку, 2002 года нараджэння, які пражывае ў горадзе Смаргоні па вуліцы Дзеруна, 1-а. 11-гадовы Яўген 23 кастрычніка раніцай пайшоў з дому і да гэтага яго месцазнаходжанне невядомае,− паведамляе начальнік Смаргонскага РАУС Вячаслаў Страчынскі. Прыкметы хлопчыка: рост 160 см, хударлявага целаскладу, карыя вочы, русыя валасы. Сутуліцца. Быў апрануты: куртка асенняя шэрая, шапка вязаная з серабрыстымі ўстаўкамі, спартыўныя штаны чорнага колеру, кеды з белымі шнуркамі. Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра зніклага хлопчыка або пра яго месцазнаходжанне, просьба паведаміць па тэлефонах : 8-01592- 3-32-41 (начальнік РАУС), 8-01592-3-14-42 (дзяжурная часць), або па тэлефоне 102. Наталля ТУР. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Смаргонскі РАУС шукае Яўгена Сяргеевіча Харчанку, 2002 года нараджэння, які пражывае ў горадзе Смаргоні па вуліцы Дзеруна, 1-а.
|
|