У Валожыне маладыя бацькі столькі выпілі, што не чулі плач сваіх дзяцей
25.10.2013
—
ЧП
|
Адзін недарэчны выпадак можа пазбавіць самага галоўнага –−шчасця дзяцей. У чацвер ноччу, 17 кастрычніка, жыхары дома па вуліцы Партызанскай прачнуліся ад плачу дзяцей.Як потым стала вядома, перад гэтым маладая сям’я адзначала наваселле. Сацыяльную кватэру муж з жонкай і іх двое дзяцей атрымалі гэтым летам. Ноччу суседзі пачулі плач дзяцей, які даносіўся з кватэры навасельцаў. Яны чакалі, пакуль тыя супакояцца, аднак плач станавіўся толькі мацнейшым. Суседзі не вытрымалі і выклікалі міліцыю. – Бацькі былі настолькі п’яныя, што нават не чулі званкоў і грукання ў дзверы, – кажа інспектар дзяржпажнагляду Валожынскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алеся Радвіловіч. – Давялося адчыняць дзверы выратавальнікам. У кватэры было двое дзяцей: шасцімесячны хлопчык і двухгадовая дзяўчынка. Нягледзячы на тое, што яны моцна плакалі, бацькі спалі і ніяк не рэагавалі. Іх давялося будзіць супрацоўнікам Валожынскага РАУС. – Цяпер дзеці лічацца ў сацыяльна небяспечным становішчы, таму што такая сітуацыя можа паўтарыцца, – дадае Алеся Радвіловіч. Раней такога ў сям’і не было На раніцу да бацькоў завіталі супрацоўнікі Валожынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. – Маладая маці спакойна адчыніла дзверы і ўпусціла нас у кватэру, – распавядае спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Вольга Акульская. − Яна ўважліва слухала заўвагі. Некаторыя ў падобных сітуацыях раніцай могуць паводзіць сябе агрэсіўна ці адмаўляць тое, што здарылася. Жанчына жыве разам з мужам. Яму 21 год, ёй – 20. Пара ажанілася пасля таго, як нарадзілася другое дзіця. Сама маладая маці сірата, таму кожныя тры месяцы сацработнік прыходзіць да іх з праверкай. Па словах Вольгі Акульскай, падобных выпадкаў у гэтай сям’і ніколі не было. Не было заўважана, што бацькі кепска даглядаюць дзяцей. – У адказ на пытанне, як такое магло здарыцца, жанчына сказала, што яны з мужам вечарам адзначалі наваселле, – кажа спадарыня Вольга. Маці раскайвалася, прасіла прабачэння, клялася і абяцала, што больш такога не паўторыцца. За падобнымі выпадкамі стаіць пытанне аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў. Вольга ЮРКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чацвер ноччу, 17 кастрычніка, жыхары дома па вуліцы Партызанскай прачнуліся ад плачу дзяцей.
|
|