“Гарачыя” выхадныя на Ашмяншчыне: тры пажары
28.10.2013
—
ЧП
|
Гарэла машына ў вёсцы Мураваная Ашмянка і два хлявы ў Жупранах. Апошнія, хутчэй за ўсё, падпалілі. Хлеў у вёсцы Мураваная Ашмянка па вуліцы Савецкай загарэўся ў суботу, 26 кастрычніка, каля 21.00. Пакуль прыехалі пажарнікі, агонь паспеў пашкодзіць рэчы, што былі ўнутры. Ноччу з суботы на нядзелю, 27 кастрычніка, каля 3.00 пачаў гарэць хлеў па вуліцы Моладзевай. Згарэў дах і перакрыцце. Папярэдняя прычына абодвух пажараў – падпал. Гарэла машына У нядзелю, 27 кастрычніка, у вёсцы Мураваная Ашмянка па вуліцы Савецкай каля 20.00 загарэлася легкавая машына “Мазда- Дэмія” 2001 года выпуску. Агонь пашкодзіў маторны адсек і капот. Прычына ўзгарання пакуль высвятляецца. Пра здарэнні расказаў галоўны спецыяліст цэнтра прапаганды і навучання Гродзенскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Іван Мік’янец. Настасся РОЎДА. фота k-inform.com Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гарэла машына ў вёсцы Мураваная Ашмянка і два хлявы ў Жупранах. Апошнія, хутчэй за ўсё, падпалілі.
|
|