Кіраўнік вытворча-гаспадарчай дзейнасці СПК "Варняны" прысабечыў 200 мільёнаў. 21.by

Кіраўнік вытворча-гаспадарчай дзейнасці СПК "Варняны" прысабечыў 200 мільёнаў

02.01.2014 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Жыхар вёскі Варняны пачаў працаваць на свінагадоўчым комплексе СВК “Варняны” як кіраўнік вытворча-гаспадарчай дзейнасці ў 2010 годзе. Аднак ужо праз год ён злоўжываў сваімі службовымі паўнамоцтвамі.

Без удзелу прадстаўніка бухгалтарскай ці эканамічнай службы, які праводзіць такія здзелкі, без дазволу старшыні СВК “Варняны” ад 30 сакавіка да 26 кастрычніка 2011 года прадаваў індывідуальнаму прадпрымальніку са свінагадоўчага комплексу свіней, не выпісваючы прыходна-касавых ордэраў на паступленне грошай.

Такім чынам ён паспеў прадаць 92 свінні на агульную суму больш за 200 мільёнаў рублёў. Гэтыя грошы пайшлі яму ў кішэню.

Ён жа ў маі 2012 года гэтак жа прадаў жыхару Астраўца яшчэ адну свінню.

Абвінавачаны прызнаў віну цалкам. Ён раскайваецца і падчас следства пакрыў усю шкоду.

Паказанні сведак

Індывідуальны прадпрымальнік, якому абвінавачаны прадаў свіней больш чым на 200 мільёнаў рублёў, займаецца скупкай свініны ў насельніцтва і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Потым ён іх перапрадае на рынку.

Кожны раз перад тым, як прыехаць за свінінай на свінагадоўчы комплекс СВК “Варняны”, ён званіў на мабільны загадчыку комплексу (абвінавачанаму) і пытаўся, ці можна прыехаць. Калі прыязджаў, загадчык узважваў свіней і прадаваў іх. Пры гэтым заўсёды была тэхнолаг свінакомплексу, якая выпісвала патрабаванні-накладныя, у якіх былі ўказаныя колькасць свіней, іх вага, цана за кілаграм, агульная сума грошай, якую трэба заплаціць.

Са слоў сведкі, ён перадаваў грошы тэхнолагу. У большасці выпадкаў пры гэтым прысутнічала жонка абвінавачанага, якая прымала ўдзел у пераліку грошай.

Пасля гэтага індывідуальны прадпрымальнік і загадчык свінакомплексу на адваротным баку патрабавання-накладной распісваліся і першы экзэмпляр перадавалі прадпрымальніку. Потым ён забіраў набытых свіней і з’язджаў.

Другі сведка, жыхар Астраўца, перыядычна, раз на год, набываў адну-дзве свінні для сябе. У 2012 годзе хтосьці са знаёмых яму параіў звярнуцца на свінакомплекс СВК “Варняны”. У маі ён туды пад’ехаў, яму паказалі начальніка, з якім ён дамовіўся набыць свінню. Абвінавачаны ў той жа дзень і прадаў яму свінню.

Трэці сведка, загадчык фермы адкорму, сказаў, што патрабаванне-накладную  ў апошнім выпадку выпісваў ён. Першы экзэмпляр перадаў пакупніку, другі – абвінавачанаму. Апошні загадаў свайму падначаленаму нідзе ў справаздачах не ўказваць продаж гэтай свінні. Выконваючы загад, загадчык фермы адкорму склаў акт на выбыццё жывёлы, як загінулай.

Паводле слоў вартаўнікоў, у вартоўні быў толькі адзін журнал, у якім кожны рабіў запіс, што ён выйшаў на працу. Больш ніякіх журналаў не было, і ўвесь транспарт яны нікуды не запісвалі. Такі парадак устанавіў абвінавачаны, і старонні транспарт запускалі на тэрыторыю комплексу толькі з яго дазволу. А калі кіраўніка свінагадоўчага комплексу не было, з дазволу яго жонкі.

Тэхнолаг свінакомплексу працуе ўжо цягам дзесяці гадоў. Калі індывідуальны прадпрымальнік набываў свіней, то яна разам з кіраўніком комплексу выганялі свіней з секцый і грузілі іх у аўтамабіль. 

У вартоўні яна складала патрабаванні-накладныя. Потым пералічвала грошы і разам з копіяй патрабавання-накладной  і заявай прадпрымальніка перадавала асабіста ў рукі загадчыку свінагадоўчага комплексу.

Яна меркавала, што грошы ён як кіраўнік сам адвозіць у бухгалтэрыю. Жанчына ўсё рабіла па загаду кіраўніка свінагадоўчага комплексу і не паведамляла пра парушэнні кіраўніцтву СВК, бо баялася, што яе звольняць. Па загадзе абвінавачанага, прададзеных свіней яна спісвала, складаючы фіктыўныя акты на выбыццё жывёл.

Суд прыгаварыў

Абвінавачанага суд прыгаварыў да пяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі функцыямі на пяць гадоў.

Назначанае асноўнае пакаранне абвінавачанаму адтэрмінавалі на тры гады, бо ён пакрыў усю шкоду яшчэ падчас следства.

Пра асобу абвінавачанага

Абвінавачанаму жыхару вёскі Варняны 29 гадоў. Ён мае вышэйшую адукацыю, жанаты, цяпер не працуе.

Выхоўвае непаўнагадовую дачку.

Аляксандр ЛЯНКЕВІЧ, старшы памочнік пракурора Ашмянскага раёна.

Фота sq.com.ua.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар вёскі Варняны пачаў працаваць на свінагадоўчым комплексе СВК “Варняны” як кіраўнік вытворча-гаспадарчай дзейнасці ў 2010 годзе. Аднак ужо праз год ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика