Выпраменьвае не на жарт. 21.by

Выпраменьвае не на жарт

17.01.2014 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Небяспечны матэрыял выяўлены ў ААТ «Белкалярмет».

Лічбы на вымяральніку радыяцыйнага фону прымусілі не на жарт усхвалявацца аднаго з супрацоўнікаў. Калі на адкрытай пляцоўцы таварыства ў пасёлку Гатава грузавы аўтамабіль з каляровым металам (рэшткі запчастак ад апаратуры) праходзіў праз зону мытнага кантролю, прыбор паказаў перавышэнне ўзроўню радыяцыі ў тры разы. Пра гэта тэрмінова паведамілі ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, на месца накіраваліся выратавальнікі, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, работнікі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

— Узровень радыяцыйнага фону склаў 27 мікразівертаў пры дапушчальных толькі 0,2 мікразіверта — перавышэнне ў 135 разоў. Зона забруджвання была адразу агароджана, допуск людзей абмежаваны, — расказвае Анастасія Швайбовіч, прэс-сакратар Мінскага абласнога ўпраўлення МНС. — Ніхто не пацярпеў, тэхналагічны працэс прадпрыемства таксама не парушаны.

Крыніцу выпраменьвання знайшлі, ёю аказаўся невялікі фрагмент нейкага прыбора. Паўторны замер паказаў перавышэнне ўзроўню фону ўжо ў 235 разоў. Прадмет змешчаны ў герметычны кантэйнер і вывезены для ўтылізацыі. У абласным упраўленні МНС расказалі, што груз належаў адной са сталічных ВНУ. Застаецца спадзявацца, што непатрэбныя прыборы там здаюць ва ўтыль своечасова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Небяспечны матэрыял выяўлены на прадпрыемстве «Белкалярмет»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика