У Даўгінаве сварка закончылася трагічна
21.01.2014
—
ЧП
|
![]() У нядзелю, 19 студзеня, у адным з дамоў у Даўгінаве знойдзены труп мужчыны са слядамі збіцця. Як аказалася, два знаёмыя выпівалі 18 студзеня. Позна ўвечары падчас сваркі адзін збіў другога рукамі і нагамі. У выніку 56-гадовы мужчына памёр. Узбуджана крымінальная справа за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія выклікалі смерць пацярпелага. Затрыманы жыхар вёскі Пагост, паведаміў начальнік Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта РБ Мікалай Раманчук. У Даўгінаве ён здымаў дом – у якім і адбылася трагедыя. Мужчына раней быў судзімы за забойства. Аддзел інфармацыі. Фота segodnya.ua Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, 19 студзеня, у адным з дамоў у Даўгінаве знойдзены труп мужчыны са слядамі збіцця. |
|